Ты пакліч
Ты пакліч, набяры толькі нумар
І скажы, што самотна адной.
Усміхніся і нават не думай,
Крочыць лепей дарогай якой.
Ты пакліч, я прыйду, я прымчуся,
Адзіноту, тугу праганю,
Да збялелай шчакі прытулюся,
Зноўку вуснамі вусны крану.
Я напоўню жыццё тваё шчасцем.
У імгненне цябе адару
Рук імклівых блуканнем частым
З верху ў ніз, ды ізноў у гару.
І не будзе пад ласкай падману,
Хоць вятрыска гудзе на двары.
Нас з табой уз’яднае каханне –
Толькі ты нумар мой набяры.
І не думай, што прыйдзецца ранкам
Зноў другімі шляхамі ісці.
Ты пакліч – і няхай да світанку
Будзе наша каханне цвісці.
:bonny: